Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2016, 15:44

Анлайн-сэрвісы IP-тэлефаніі, якія не легалізавалі сваю дзейнасць у Беларусі, будуць заблакіраваны

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 18 верасня ўступіць у сілу загад Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце аб сістэме процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі. Каментарый па новаўвядзеннях размешчаны на сайце ААЦ, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў ААЦ, палажэнне аб сістэме процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі з'яўляецца лагічным прадаўжэннем указа нумар 98 "Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі" і накіравана на папярэджанне, выяўленне і спыненне парушэнняў парадку пропуску трафіку, а таксама абарону законных інтарэсаў як абанентаў, так і аператараў электрасувязі.

Пасля ўступлення ў сілу патрабаванняў указа і палажэння магчымасць выкарыстання такіх анлайн-сэрвісаў IP-тэлефаніі, як sipnet.ru, zadarma.com і падобных да іх будзе заблакіравана. Разам з тым уладальнікі анлайн-сэрвісаў для аказання сваіх паслуг могуць арганізаваць узаемадзеянне з беларускімі аператарамі электрасувязі, маючымі неабходныя ліцэнзіі. Акрамя таго, можна прадугледзець іншыя варыянты арганізацыі сувязі з улікам правядзення рэгістрацыі сродкаў IP-тэлефаніі, што выкарыстоўваюцца.

У ААЦ адзначылі, што нумары звычайных тэлефонаў пры ажыццяўленні на іх званкоў з месенджара або анлайн-сэрвісу не будуць бракіравацца. Гэта закране абаненцкія нумары, якія ўдзельнічаюць у тэрмінацыі міжнароднага трафіку праз GSM-шлюзы і выяўлены праграмна-тэхнічным комплексам процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку. Аператары электрасувязі маюць права прыпыняць і ў далейшым спыняць аказанне паслуг электрасувязі такім абанентам.

У выпадку памылковай, на думку абанента, блакіроўкі нумара трэба прадставіць аператару электрасувязі пісьмовыя тлумачэнні і дакументы, якія пацвярджаюць невыкарыстанне нумара для парушэнняў парадку пропуску трафіку.

Пры парушэнні карыстальнікамі патрабаванняў указа нумар 98 і названага палажэння аператары электрасувязі праз суд маюць права запатрабаваць кампенсацыі сваіх страт (панесенага ўрону)..

Спецыялісты ААЦ таксама адзначылі незаконнасць рэкламуемых у інтэрнэце схем нібыта стабільнага заработку: напрыклад, жадаючым прапануецца зарэгістравацца на пэўным інтэрнэт-рэсурсе, загрузіць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, купіць сім-картку беларускага аператара і ўстанавіць яе ў GSM-мадэм. Такім чынам ствараецца аднаканальны GSM-шлюз, праз які зламыснікі могуць ажыццяўляць незаконную тэрмінацыю галасавога трафіку. "Пры выяўленні такога GSM-шлюза абаненцкі нумар падлягае ўнясенню ў рэестр абаненцкіх нумароў", - падкрэслілі ў ААЦ.

Дадаткова тлумачыцца, што калі сістэма IP-тэлефаніі не прымяняецца ў сетцы электрасувязі агульнага карыстання (IP-тэлефоны супрацоўнікаў устаноўлены ў адным будынку і няма выхаду па IP у сетку электрасувязі агульнага карыстання), то такая сістэма не патрабуе рэгістрацыі. Калі ж сістэма прымыняецца ў сетцы электрасувязі агульнага карыстання, для ажыццяўлення такой дзейнасці неабходна рэгістрацыя сродкаў IP-тэлефаніі ў адпаведнасці з парадкам, вызначаным Саветам Міністраў. Прымяненне незарэгістраваных сродкаў IP-тэлефаніі не дапускаецца. Адпаведнай рэгістрацыяй займаецца Нацыянальны цэнтр абмену трафікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі