Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2018, 11:04

Анлайн-канферэнцыя са старшынёй ДКСЭ Андрэем Шведам пройдзе 13 красавіка на сайце БЕЛТА

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя са старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі генерал-маёрам юстыцыі Андрэем Шведам пройдзе на сайце БЕЛТА 13 красавіка.

У Беларусі 22 красавіка будзе адзначацца Дзень судовага эксперта. Менавіта ў гэты дзень у 2013 годзе быў падпісаны ўказ аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якому ў гэтым годзе спаўняецца 5 гадоў.

Напярэдадні юбілею Дзяржкамітэта судовых экспертыз яго кіраўнік раскажа аб асноўных дасягненнях ведамства, новых відах экспертыз, навацыях у заканадаўстве ў галіне экспертнай дзейнасці, а таксама міжнародным супрацоўніцтве, адкажа на пытанні наведвальнікаў сайта БЕЛТА.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 13 красавіка пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі