Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2018, 09:09

Анлайн-канферэнцыя па дэклараванні даходаў грамадзян пройдзе сёння на сайце БЕЛТА

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Дэклараванне даходаў грамадзян" пройдзе сёння на сайце БЕЛТА з 11.00 да 12.00.

У адпаведнасці з Падатковым кодэксам грамадзяне Беларусі штогод прадстаўляюць у падатковыя органы падатковую дэкларацыю па падаходным падатку. Якія даходы неабходна дэклараваць? Як атрымаць падатковую льготу? Ці плануецца пашыраць магчымасці электроннага дэкларавання даходаў? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа начальнік упраўлення падаткаабкладання даходаў і маёмасці фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі