Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2018, 13:03

Анлайн-канферэнцыя аб інвестыцыях на рынку Форэкс пройдзе на сайце БЕЛТА 26 ліпеня

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Інвестыцыі на рынку Форэкс: як прымножыць капітал" з удзелам дырэктара па развіцці ТАА "ФТМ Брокерс" Аляксандра Сабодзіна пройдзе на сайце БЕЛТА 26 ліпеня з 12.00 да 13.00.

Якімі варыянтамі зберажэння і павелічэння сваіх капіталаў могуць скарыстацца беларусы? Якія прычыны зніжэння стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка? Як дзяржава абараняе інвестыцыі беларусаў на рынку Форэкс? Куды выгадней укласці зберажэнні? Якія асноўныя актуальныя гандлёвыя трэнды на рынку Форэкс? На гэтыя і іншыя пытанні Аляксандр Сабодзін адкажа ў час анлайн-канферэнцыі.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 26 ліпеня пасля 12.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі