Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 верасня 2017, 19:04

Анфімаў: усе неабходныя ўмовы створаны і ў сельскіх, і ў гарадскіх школах

1 верасня, Браслаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Усе неабходныя ўмовы створаны і ў сельскіх, і ў гарадскіх школах Беларусі. Такое меркаванне выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, які сёння прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ва ўстанове адукацыі "Слабодкаўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа" Браслаўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік КДК павіншаваў з Днём ведаў школьнікаў з вёскі Слабодка. У гэтай сельскай школе ў першы клас пайшлі 10 дзяцей, а ўсяго тут вучыцца каля 120 школьнікаў. Леанід Анфімаў уручыў першакласнікам кнігі, а школе падарыў ад Камітэта дзяржкантролю спартыўны інвентар.

"Я вучыўся ў сельскай базавай школе, таму сёння невыпадкова знаходжуся менавіта тут, - сказаў кіраўнік кантрольнага ведамства. - Ваша школа мне блізка па духу, хоць, вядома, у мой час школы мелі іншую матэрыяльна-тэхнічную базу. Але галоўнае захавалася. Гэта імкненне настаўнікаў працаваць і вучыць дзяцей так, каб са сцен школы выходзілі ў жыццё дастойныя грамадзяне, патрыёты Беларусі".

Да наведвання Слабодкі на Браслаўшчыне Леанід Анфімаў пабываў у некалькіх школах Докшыцкага раёна і адзначыў іх гатоўнасць да пачатку навучальнага года. Кіраўнік КДК падкрэсліў: "Для таго каб атрымліваць веды, ёсць усё неабходнае і ў сельскіх, і ў гарадскіх школах - толькі вучыся, было б жаданне. А яно, думаю, ёсць, таму што перад сённяшнімі дзецьмі адкрываюцца зусім новыя гарызонты. І дзяржава робіць усё магчымае, каб сучасныя школьнікі атрымалі дастойную адукацыю і сталі надзейнай зменай цяперашняму пакаленню".

Леанід Анфімаў таксама прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня ведаў у браслаўскай гімназіі, дзе цяпер вучыцца больш за 300 дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі