Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2021, 10:58

Андрэйчанка: вынікам абмеркавання канстытуцыйных навацый павінен стаць агульнанацыянальны кансэнсус

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікам грамадскага абмеркавання канстытуцыйных навацый павінен стаць агульнанацыянальны консэнсус. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачынае сваю работу шостая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. 17 верасня мы ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі адзначылі знакавае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства, сімвалізуючы сталасць і самадастатковасць беларускага народа, які, свята помнячы пра сваё мінулае, упэўнена глядзіць у будучыню. Заснаванне кіраўніком дзяржавы новай традыцыі стала актам усталявання гістарычнай справядлівасці, што вельмі многае значыць для нашых грамадзян. Менавіта імкненне да справядлівасці заўсёды аб'ядноўвала беларусаў у лёсавызначальныя моманты гісторыі. Аб'ядноўвае яно і цяпер, застаючыся ў аснове сумесных намаганняў дзяржавы і грамадства па адстойванні суверэнітэту, развіцці эканомікі, рэалізацыі палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, свая сфера адказнасці тут і ў дэпутатаў. "Галоўнымі нашымі прыярытэтамі з'яўляюцца непасрэдны ўдзел у дапрацоўцы праекта Асноўнага закона краіны і падрыхтоўка да правядзення канстытуцыйнай рэформы. Важным этапам гэтай адказнай работы стала падрыхтоўка праекта закона аб змяненні дзеючай Канстытуцыі, які нам неабходна сёння прыняць у другім чытанні, - адзначыў спікер. - Увядзенне адзінага дня галасавання дазволіць мясцовым органам улады засяродзіцца на галоўным - арганізаваць грамадскае абмеркаванне канстытуцыйных навацый і правесці рэспубліканскі рэферэндум такім чынам, каб яго вынікам стаў агульнанацыянальны кансэнсус".

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў: свет сапраўды вельмі нестабільны. "І беларусы на асабістым вопыце пераканаліся, што прывычны ўклад жыцця, які здаецца нам непахісным, можа рухнуць у адно імгненне. Аб гэтым трэба ўвесь час помніць і гаварыць, асабліва моладзі. Ніхто, акрамя нас саміх, не паклапоціцца аб працвітанні Беларусі. І гэту ісціну трэба пастарацца данесці да людзей у ходзе ўсенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі, дзе дэпутатам адводзіцца вядучая роля, - растлумачыў ён. - Мы павінны не проста растлумачваць прапанаваныя змяненні, але і на дыялогавых пляцоўках, сустракаючыся з працоўнымі калектывамі, на асабістых прыёмах грамадзян атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю аб думках выбаршчыкаў па гэтых пытаннях. Усе цяжкасці пераадольныя. Аднак зрабіць гэта можна толькі разам, захаваўшы адзінства мэт і дзеянняў".

Спікер дадаў: многае залежыць і ад таго, як наладжана непасрэдная работа з людзьмі. "Паколькі абарона канстытуцыйных правоў і свабод нашых грамадзян супастаўна па сваёй важнасці з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі. Працуючы з выбаршчыкамі, кожны дэпутат атрымлівае ўнікальны вопыт. Вы аналізуеце сітуацыю, бачыце вузкія месцы ў заканадаўстве, рэсурсы, што не выкарыстоўваюцца ў рабоце мясцовых органаў улады, і патэнцыял грамадскай ініцыятывы. Усе вашы назіранні і напрацоўкі трэба абавязкова рэалізаваць пры карэкціроўцы закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Адпаведны законапраект ужо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў. Але галоўнае - трэба слухаць і чуць людзей, умець суперажываць ім і ўспрымаць іх праблемы як свае. У гэтым і ёсць сутнасць сацыяльнай дзяржавы і адна з важнейшых асноў падтрымання народнага адзінства, - канстатаваў ён. - У наступным годзе краіне трэба будзе зрабіць лёсавызначальны выбар. І ад нас вельмі многае залежыць, каб вынікі рэспубліканскага рэферэндуму сталі ўсвядомленым і адказным рашэннем народа, які самастойна піша сваю гісторыю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі