Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2018, 12:21

Андрэйчанка: камісіі па садзейнічанні занятасці прапануюць гібкія сцэнарыі для вырашэння праблем людзей

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва прапануюць гібкія сцэнарыі для вырашэння праблем людзей. Такое меркаванне ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

У Беларусі дзейнічаюць цяпер амаль 150 камісій па садзейнічанні занятасці. Актыўны ўдзел у іх дзейнасці прымаюць і дэпутаты. "Работа ідзе планамерна, у ёй стала менш фармалізму, а вывучэнне праблемных жыццёвых сітуацый, у якіх аказваюцца людзі, дазваляе распрацоўваць гібкія сцэнарыі іх вырашэння. І вынікі не прымусілі сябе чакаць. Многія грамадзяне ўжо скарысталіся магчымасцю ўладкавання на работу, прайсці перападрыхтоўку, адкрыць або вывесці з ценю свой бізнес. Толькі за першае паўгоддзе па дапамогу ў працаўладкаванні ў камісіі звярнуліся амаль 4 тыс. чалавек. І гэта, згадзіцеся, дастаткова пазітыўны сігнал", - адзначыў спікер.

Стварэнне пастаянна дзеючых камісій прадугледжана дэкрэтам нумар 1, якім зацверджаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. "Дэкрэт дазволіў, нарэшце, зрушыць справу з мёртвай кропкі. Калі раней органы ўлады рухаліся ў гэтым напрамку, скажам так, навобмацак, то цяпер у нас створана даволі стройная сістэма ўзаемадзеяння мясцовых адміністрацый, органаў занятасці, МУС, сацыяльных службаў, сістэмы адукацыі", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі