Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2017, 13:52

Ананіч: у Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора

3 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч сёння на адкрыцці 21-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем паўнацэнную нацыянальную інфармацыйную прастору", - сказала Лілія Ананіч. Яна дадала, што беларуская медыяпрастора з'яўляецца адкрытай, і гэта пацвярджае шырокая геаграфія ўдзельнікаў выстаўкі.

Міністр падкрэсліла, што ў Беларусі дзяржава праяўляе клопат аб развіцці медыйнай сферы, гэта дае плён. У краіне больш за 1,6 тыс. нацынальных друкаваных СМІ і звыш 270 тэлерадыёпраграм. "Мы з'яўляемся адкрытай інфармацыйнай прасторай, у якую накіроўваюцца многія медыйныя патокі", - адзначыла Лілія Ананіч.

Яна звярнула ўвагу, што на 21-й выстаўцы "СМІ ў Беларусі" будуць абмяркоўвацца праблемы развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Эксперты закрануць такую тэму, як прафесіяналізм і адказнасць медыя. "Медыйнае поле Беларусі заўсёды павінна заставацца прафесійным, адказным, падтрымліваць мірныя ўзаемаадносіны паміж краінамі і дзяржавамі", - сказала міністр.

Лілія Ананіч выказала ўпэўненасць, што выстаўка падорыць новыя творчыя кантакты і сустрэчы.

У адкрыцці выстаўкі прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, які зачытаў прывітанне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Сярод пачэсных гасцей форуму Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, старшыня Асацыяцыі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў краін Прычарнамор'я (ПАНІА), генеральны дырэктар Балгарскага тэлеграфнага агенцтва (БТА) Максім Мінчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі