Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2017, 14:51

Анамальная гарачыня з Еўропы ў Беларусь не прыйдзе, будзе да 35 градусаў

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анамальная гарачыня з Еўропы ў Беларусь не прыйдзе, максімум дасягне 35 градусаў вышэй за нуль. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

У бліжэйшыя дні паветра ў Беларусі будзе паступова прагравацца. У чацвер, 10 жніўня, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да плюс 30-34 градусаў. У пятніцу, 11 жніўня, ужо на большай частцы краіны прагназуецца 30-34 градусы, у Брэсцкай вобласці месцамі да плюс 35.

"Такой 40-градуснай гарачыні, як у Еўропе, у Беларусі не чакаецца. Але 35 градусаў для нашай краіны - гэта таксама вельмі горача. Выпісана папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве", - сказала Святлана Рыбакова.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, у Еўропе з-за антыцыклону "Люцыфер", які прынёс гарачае паветра з Афрыкі, усталявалася небывалая гарачыня. Тэмпература паветра ў цені не апускаецца ніжэй за 32 градусы, горныя масівы італьянскіх Альпаў пачалі раставаць. У некаторых рэгіёнах гараць лясы. Некалькі еўрапейскіх краін выпусцілі афіцыйную перасцярогу аб анамальнай гарачыні, заклікаючы людзей не выходзіць па магчымасці на вуліцу днём і піць больш вады. Асабліва церпіць з-за гарачыні Італія. У большасці абласцей краіны тэмпература паветра перасягнула 40 градусаў. На поўдні, у вобласці Кампанія, на мінулым тыдні паветра прагрэлася да 55 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі