Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2017, 09:45

Амаль Br190 млн будзе накіравана на закупку бюджэтных пуцёвак на 2018 год для дзяцей і дарослых

3 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Амаль Br190 млн плануецца накіраваць на закупку бюджэтных пуцёвак на 2018 год для розных катэгорый насельніцтва. Фінансаванне на гэтыя мэты ў параўнанні з 2017 годам павялічана на 10 працэнтаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Працэс дзяржзакупкі пуцёвак на наступны год падыходзіць да завяршэння. У параўнанні з папярэднім конкурсам, які праходзіў восенню 2016 года, будзе набыта значна больш пуцёвак. Пры ажыццяўленні закупкі паслуг па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва ўстанаўліваюцца фіксаваныя цэны і гранічны ўзровень рэнтабельнасці для ўдзельнікаў конкурсу. Цэны на пуцёўкі застаюцца нязменнымі на працягу ўсяго тэрміну дагавора, падкрэсліў Генадзь Балбатоўскі. Варта адзначыць, што ў свабоднай рэалізацыі пуцёўкі крыху даражэйшыя, чым закупляемыя цэнтрам.

Генадзь Балбатоўскі адзначыў, што ў 2018 годзе пройдуць санаторна-курортнае лячэнне больш за 80 тыс. дзяцей з чарнобыльскіх рэгіёнаў у складзе арганізаваных груп (з суправаджальнікамі). "Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям, якія пражываюць і навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях рэспублікі. Яны на працягу ўсяго года накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры, дзіцячыя санаторыі, дзіцячыя аддзяленні ў санаторыях для дарослых, у якіх створаны ўсе неабходныя ўмовы для правядзення дыягнастычных даследаванняў, лячэбна-рэабілітацыйных мерапрыемстваў, вучэбна-выхаваўчага працэсу, сацыяльнай і псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей", - сказаў дырэктар цэнтра.

Паводле яго слоў, значна пашыраны магчымасці пралячыць у санаторных арганізацыях дзяцей з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Так, у санаторыі і санаторныя аддзяленні для маці і дзіцяці набыта на наступны год 15 тыс. пуцёвак, па месцы работы бацькоў будзе выдзелена 20 тыс. санаторных пуцёвак для дзяцей.

На 2018 год для дарослага працуючага насельніцтва закуплена звыш 22 тыс. пуцёвак у санаторыі, для непрацуючых дарослых (інвалідаў і пенсіянераў) - больш за 23 тыс. пуцёвак.

Акрамя таго, для розных катэгорый дарослых і дзяцей набыта 12 тыс. пуцёвак у беларускія здраўніцы, размешчаныя за межамі рэспублікі.

Шкала частковай аплаты за бюджэтныя пуцёўкі застанецца ранейшай, дадаў субяседнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі