Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2019, 14:44

Амаль 99,9 працэнта выпускнікоў-бюджэтнікаў ВНУ ў бягучым годзе атрымалі размеркаванне

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 99,9 працэнта выпускнікоў-бюджэтнікаў ВНУ ў бягучым годзе атрымалі размеркаванне, паведаміла журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Вольга Мушчынская ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У бягучым годзе кампанія па размеркаванні завяршылася паспяхова. Паводле папярэдніх даных, размеркавана, накіравана на работу 18 тыс. выпускнікоў з вышэйшай адукацыяй першай ступені, або 99,9 працэнта агульнай колькасці тых, хто падпадае пад размеркаванне, 2,5 тыс. - з вышэйшай адукацыяй другой ступені (99,8 працэнта), 18,5 тыс. - з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (99,9 працэнта) і больш як 20 тыс. - з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй (99,8 працэнта)", - сказала Вольга Мушчынская.

Кансультант галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Таццяна Арцем'ева адзначыла, што ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі амаль 75 працэнтаў выпускнікоў атрымліваюць дзве і больш кваліфікацыі, і гэты фактар значна павышае іх канкурэнтаздольнасць і запатрабаванасць на рынку працы. "Асаблівая ўвага ў такіх установах удзяляецца размеркаванню і працаўладкаванню асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У бягучым годзе 619 выпускнікам гэтай катэгорыі прадастаўлена першае рабочае месца. Толькі 11 выпускнікоў атрымалі права на самастойнае працаўладкаванне па такіх прычынах, як наяўнасць медыцынскіх проціпаказанняў да работы, інваліднасці. Але яны не пакінуты на волю лёсу, і работа па іх далейшым уладкаванні ў жыцці прадаўжаецца", - дадала яна.

Начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Маршалка падкрэсліла, што ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў у сферы медыцыны і фармацэўтыкі, працэдура накіравання на першае рабочае месца дакладна адпрацавана. "Ужо шмат гадоў 100 працэнтаў выпускнікоў бюджэтнай формы навучання атрымліваюць першае рабочае месца", - звярнула ўвагу яна.

Паводле папярэдніх даных, у Беларусі ў бягучым годзе не прыбылі на месца работы па размеркаванні без уважлівых прычын 0,7 працэнта выпускнікоў на ўзроўні вышэйшай адукацыі першай ступені, 0,5 працэнта - другой ступені, 0,8 працэнта - з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, 1,5 працэнта - з прафесійна-тэхнічнай. "Гэта нязначная колькасць. Магчыма, каму-небудзь з іх, калі не будзе ўважлівых прычын, давядзецца і кампенсаваць сродкі на навучанне", - адзначыла Вольга Мушчынская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі