Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Амаль 80 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме ў 2017 годзе

Грамадства 11.01.2018 | 19:30
Турыст з Італіі Рыкарда Б'янкі прыляцеў у Беларусь без візы
Турыст з Італіі Рыкарда Б'янкі прыляцеў у Беларусь без візы

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 79,2 тыс. іншаземцаў прыехалі ў Беларусі па бязвізавым рэжыме з пачатку яго дзеяння і да канца 2017 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Часцей за ўсё беларускім бязвізавым рэжымам карысталіся грамадзяне Германіі - 12,7 тыс. чалавек, Польшчы (каля 7,6 тыс.) і Італіі (больш за 6,7 тыс.).

Усяго ў 2017 годзе без віз у Беларусь уехалі грамадзяне 65 краін, сярод якіх і такія экзатычныя, як Панама, Нікарагуа, Антыгуа і Барбуда.

Указ Прэзідэнта нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага 2017 года. Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не большы за 5 сутак пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

У канцы 2017 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб устанаўленні бязвізавага ўезду на тэрмін да 10 дзён для замежных наведвальнікаў Аўгустоўскага канала, Гродна і Гродзенскага раёна, турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" (Белавежская пушча, Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).

Беларускі ўрад падрыхтаваў прапановы, накіраваныя на далейшую лібералізацыю візавага рэжыму Беларусі. Гэта, у прыватнасці, датычыцца павелічэння тэрміну знаходжання іншаземцаў пры бязвізавым уездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама іх знаходжання ў краіне без рэгістрацыі. Акрамя таго, плануецца прыняць дадатковыя меры для спрашчэння ўезду ў Беларусь на перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. У перспектыве разглядаецца магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму ўезду ў Беларусь з неіміграцыйнымі мэтамі на пэўны тэрмін праз любыя міжнародныя пункты пропуску для грамадзян шэрага дзяржаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.