Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Амаль 40 працэнтаў сродкаў рэспубліканскага інавацыйнага фонду ў 2017 годзе накіроўваецца на навуку

Грамадства 31.10.2017 | 17:10
Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 40 працэнтаў сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ў 2017 годзе накіроўваецца на навуку. Аб гэтым ішла размова сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна абмяркоўваецца ў тым ліку работа ДКНТ і іншых рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання па выкарыстанні сродкаў інавацыйных фондаў у 2017 годзе, фарміраванні плана іх расходавання на 2018 год, а таксама ступені ўдзелу гэтых фондаў у фінансаванні айчыннай навукі.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што вынікі работы за 2013-2015 гады паказалі неабходнасць удасканалення механізмаў фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, у сувязі з чым і быў распрацаваны новы механізм. Сістэма фарміравання і выкарыстання сродкаў фондаў была ўдасканалена. Прынцыповым тут стала тое, што прымяненне новага падыходу нацэлена на комплексны пераход ад галіновага да агульнадзяржаўнага выкарыстання гэтых сродкаў.

"У гэтым годзе ў структуры расходаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ўжо забяспечаны істотны рост аб'ёмаў сродкаў, што накіроўваюцца на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, у агульным аб'ёме рэспубліканскіх інавацыйных фондаў - з 29 працэнтаў у 2015 годзе да 40 працэнтаў у 2017 годзе", - адзначыў кіраўнік урада.

Разам з тым прэм'ер-міністр раскрытыкаваў вельмі нізкае асваенне сродкаў па асобных распарадчыках за 9 месяцаў 2017 года. Ён таксама ўзняў пытанне аб мэтазгоднасці пераразмеркавання сродкаў для іх больш эфектыўнага выкарыстання, у першую чаргу ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця.

"Аб праблемах у абласцях і Мінску прашу даць адказы губернатараў, у тым ліку на пытанне аб прычынах нізкага асваення сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў. Чаму не пачата асваенне сродкаў інавацыйных фондаў Мінскай і Гродзенскай абласцямі?" - задаў пытанне Андрэй Кабякоў.

Таксама на пасяджэнні абмяркоўваецца, колькі сродкаў з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду будзе накіравана на фінансаванне навукі ў 2018 годзе і як гэта паўплывае на навукаёмістасць ВУП.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.