Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2016, 12:15

Амаль 1,5 тыс. беларусаў ужо атрымалі страхавыя выплаты пасля ўраганаў 11-13 ліпеня

22 ліпеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Амаль 1,5 тыс. беларусаў ужо атрымалі страхавыя выплаты пасля ўраганаў 11-13 ліпеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення страхавання маёмасных інтарэсаў грамадзян "Белдзяржстраха" Алена Куцэвіч.

"Калі гаварыць аб інфармацыі на 22 ліпеня, то да нас паступіла 4 тыс. заяў ад людзей, маёмасць якіх пацярпела за перыяд з 11 па 13 ліпеня. Мы ўжо выплацілі страхавую кампенсацыю амаль 1,5 тыс. страхавальнікаў, гэта Br625 тыс.", - растлумачыла спецыяліст.

Прадстаўнік "Белдзяржстраха" адзначыла, што больш за ўсё пацярпелі Віцебская і Мінская вобласці. "Напрыклад, з Шаркаўшчыны да нас паступіла 216 заяў, з Оршы - 500. Лічу, што іх колькасць яшчэ вырасце. Хтосьці вярнуўся з камандзіроўкі або водпуску, хтосьці быў у бальніцы - яшчэ сотня-дзве заяў паступіць", - падкрэсліла яна.

Алена Куцэвіч таксама адзначыла, што звычайна "Белдзяржстрах" праводзіць выплаты на працягу месяца. "Але цяпер мы будзем гэта рабіць як мага хутчэй. Як толькі падлічым, адразу пачнём выплаты", - канстатавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі