Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Амаль 11 тыс. навабранцаў папоўняць рады Узброеных Сіл у асенні прызыў

Грамадства 14.11.2017 | 16:11
Фота архіва
Фота архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ва Узброеных Сілах пачалася адпраўка прызыўнікоў да месца праходжання тэрміновай ваеннай службы, амаль 11 тыс. навабранцаў да 30 лістапада папоўняць рады беларускай арміі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС Алег Пазняк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, амаль 1,5 тыс. чалавек будуць накіраваны для праходжання службы ў рэзерве, 17 чалавек замест воінскай пройдуць альтэрнатыўную службу. "Восенню гэтага года выкліку ў прызыўныя камісіі падлягала каля 80 тыс. маладых людзей. На гэты момант прынята больш за 55 тыс. рашэнняў, у тым ліку больш за 26 тыс. рашэнняў па прадастаўленні прызыўнікам адтэрміноўкі. У больш як 85 працэнтах выпадкаў адтэрміноўка прадастаўлялася для прадаўжэння адукацыі. Цяпер прызыўная кампанія ўступіла ў завяршальную фазу. Пачынаюцца адпраўкі маладога папаўнення для праходжання тэрміновай ваеннай службы ў воінскія часці", - сказаў Алег Пазняк.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення, праходзяць у сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах. У гэты дзень амаль 1,2 тыс. прызыўнікоў папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, Мінскай ваеннай камендатуры і Кіналагічнага цэнтра УС, а таксама вучэбныя воінскія часці. У сталіцы адпраўка праходзіць на базе Мінскага гарадскога і абласнога зборных пунктаў. Сёння адсюль да месц праходжання службы паедуць каля 300 чалавек.

У мерапрыемствах удзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства абароны, Мінскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія прызыўнікоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.