Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 15:11

Амаль 10 працэнтаў сем'яў у Беларусі з 1 кастрычніка змогуць скарыстацца безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. З 1 кастрычніка ў Беларусі ўводзяцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковага пакрыцця платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі, паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з прапановай урада. Праект адпаведнага ўказа быў прадстаўлены Аляксандру Лукашэнку.

Разлічваць на падтрымку змогуць сем'і, дзе аплата жыллёва-камунальных паслуг будзе перасягаць устаноўлены працэнт ад сукупнага даходу. "Для гараджан гэта расходы больш за 20 працэнтаў у сукупным даходзе, а для сельскай мясцовасці - 15 працэнтаў", - растлумачыў Андрэй Кабякоў.

Прадастаўленне гэтых субсідый пенсіянерам і інвалідам з 1 кастрычніка будзе ажыццяўляцца па выяўляльным прынцыпе, гэта значыць аўтаматычна. Астатнія грамадзяне для атрымання безнаяўных субсідый павінны будуць звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі.

Усяго на гэтыя мэты, паводле ацэнкі ўрада, спатрэбіцца накіраваць амаль Br50 млн (дэнамінаваных рублёў). "Гэтыя грошы ў бюджэце ёсць. Яны атрымліваюцца за кошт таго, што на працягу гэтага гэта былі зніжаны затраты на аказанне ЖКП і, як вы помніце, у пачатку года было пэўнае павышэнне шэрага тарыфаў на ЖКП. Усё гэта ў сукупнасці дало магчымасць перад пачаткам ацяпляльнага сезона аказваць такія безнаяўныя жыллёвыя субсідыі тым катэгорыям грамадзян, якія сапраўды ў гэтым маюць патрэбу", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле папярэдніх ацэнак, безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі ў Беларусі змогуць скарыстацца каля 10 працэнтаў, або амаль 400 тыс. сем'яў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі