Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2017, 12:08

Алея акадэмікаў з'явіцца ў Батанічным садзе ў гонар Года навукі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алея акадэмікаў з'явіцца ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў гонар Года навукі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы Уладзімір Ціток.

"Спачатку яе планавалася назваць Алеяй выдатных вучоных і дзеячаў навукі, але ўсё ж такі спыніліся на назве Алея акадэмікаў. Гэту алею з таполяў Сімона заклалі ў час суботніка 22 красавіка, але яшчэ не ўстаноўлены памятны знак. Расліны пакуль у працэсе вегетацыі. Урачыстае адкрыццё алеі плануецца восенню", - сказаў Уладзімір Ціток. Стварэнне Алеі акадэмікаў у Батанічным садзе ўваходзіць у рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі.

Цэнтральны батанічны сад - захавальнік генафонду раслін і вядучы навуковы цэнтр краіны ў галіне інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, аховы навакольнага асяроддзя, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Ён з'яўляецца адным з буйнейшых батанічных садоў Еўропы як па плошчы, так і па складзе калекцыйных фондаў: калекцыі і экспазіцыі налічваюць больш за 9 тыс. назваў раслін розных кліматычных зон свету, у тым ліку 2,3 тыс. - закрытага грунту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі