Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лютага 2017, 09:04

Алег Навіцкі сфатаграфаваў начны Мінск з космасу

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Касманаўт Алег Навіцкі размясціў у сваім акаўнце ў Instagram фота начнога Мінска, паведамляе БЕЛТА.

"Спяшаюся парадаваць землякоў! Нарэшце сёння ўдалося зрабіць здымак начнога Мінска!" - падпісаў здымак касманаўт, які раней паабяцаў беларусам зрабіць новыя здымкі краіны з космасу.

Сачыць за касмічным жыццём Алега Навіцкага можна на яго старонцы ў Instagram, дзе павінны з'явіцца і іншыя здымкі Беларусі з космасу.

Алег Навіцкі з'яўляецца ўраджэнцам Чэрвеня Мінскай вобласці. Цяперашняя экспедыцыя - яго другі палёт у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года як камандзір карабля "Саюз ТМА-06М".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі