Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2018, 14:38

Албанія адмяніла візы для беларусаў на турыстычны сезон 2018 года

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы змогуць наведаць Албанію без візы ў турыстычным сезоне 2018 года. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай у афіцыйным Twitter-акаўнце Міністэрства замежных спраў Албаніі, паведамляе БЕЛТА.

З 1 красавіка па 31 кастрычніка 2018 года Албанія ўводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Расіі, Саудаўскай Аравіі, Беларусі, Грузіі, Катара, Амана, Кітая і Бахрэйна.

Такія рашэнні, у тым ліку ў адносінах да Беларусі, улады Албаніі прымалі і ў папярэднія гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі