Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 14:28

Акупнасць пасажырскіх перавозак у гартранспарце Мінска ўзрасла да 45 працэнтаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акупнасць пасажырскіх перавозак у гарадскім транспарце ўзрасла да 45 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржустановы "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксей Касінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе акупнасць праезду складала каля 38 працэнтаў, цяпер - 45 працэнтаў", - сказаў Аляксей Касінскі.

На гэты момант кошт праезду ў наземным гарадскім пасажырскім транспарце сталіцы складае Br0,5.

У Мінску працуюць 200 аўтобусных, 62 тралейбусныя і 5 трамвайных маршрутаў. Прыватныя перавозчыкі абслугоўваюць 67 маршрутаў. Агульная працягласць маршрутнай гарадской сеткі складае каля 3 тыс. км, з іх каля 1,5 тыс. км прыпадае на долю экспрэсных аўтобусных маршрутаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі