Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2016, 14:39

Акцыю "Дзеці і бяспека" праводзіць БЧ

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Комплекс мерапрыемстваў у пачатку і ў час школьных канікул "Дзеці і бяспека" стартуе на Беларускай чыгунцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ.

Так, з 28 кастрычніка па 7 лістапада асаблівая ўвага будзе ўдзелена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў паяздах. Работнікі БЧ сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, прадстаўнікамі добраахвотных дружын і грамадскіх фарміраванняў правядуць прафілактычныя мерапрыемствы: арганізуюць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вакзалах і ў паяздах дадаткова праінфармуюць грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць растлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы зафіксаваны 102 выпадкі невытворчага траўматызму. Гэта на 17 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць пацярпелых грамадзян зменшылася на 21 чалавек.

Разам з тым асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках у час перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правіл дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі