Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 верасня 2016, 10:39

Акцыя па пасадцы лесу на пашкоджаных ураганам участках пройдзе ў Беларусі 8-31 кастрычніка

30 верасня, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Добраахвотная акцыя "Адновім лясы разам!" па пасадцы лясоў на тэрыторыях, пашкоджаных ліпеньскім ураганам, пройдзе з 8 па 31 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Апошнія дні ў большай частцы раёнаў краіны ўстанавілася халаднаватае дажджлівае надвор'е. Вільготная глеба і спрыяльны тэмпературны рэжым выдатна падыходзяць для стварэння новых лясоў. Сумеснымі намаганнямі мы зможам аднавіць беларускі лес і перадаць яго нашчадкам", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Мінлясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі ў любы дзень.

У прэс-службе растлумачылі, што ў бліжэйшы час будуць вызначаны ўчасткі для пасадак, лясгасы падрыхтуюць пасадачны матэрыял і прылады працы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі пачнецца 5 кастрычніка ў абласных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднаннях.

Як паведамлялася, у ліпені 2016 года на Беларусь абрушылася стыхія. Разбурэнні ў лясной гаспадарцы ў міністэрстве назвалі самымі маштабнымі. Найбольш пацярпелі Бярэзінскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці і Мазырскі раён Гомельскай вобласці. Усяго па краіне ў ліпені было пашкоджана больш за 4 млн кубаметраў драўніны на плошчы амаль 12,8 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі