Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2018, 15:14

Акцыя "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы" стане цэнтральным мерапрыемствам да 75-годдзя трагедыі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы" стане цэнтральным мерапрыемствам памятных урачыстасцей да 75-годдзя трагедыі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

У Мінкульце адзначылі, што акцыя мае міжнародны грамадска-палітычны характар і падкрэслівае ролю Беларусі ў захаванні гістарычнай праўды аб падзеях Другой сусветнай вайны, а таксама ўклад краіны ў недапушчэнне адраджэння нацызму і захаванне міру на Зямлі ў сучасных умовах.

Акцыя ўключае шэраг мерапрыемстваў. Так, сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт "Хатынь з намі заўсёды". У яго праграме "Рэквіем" Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра, камернага хору Беларусі і акадэмічнай харавой капэлы імя Шырмы. На канцэрт запрошаны ўдзельнікі міжнародных навуковых канферэнцый, прысвечаных 75-й гадавіне хатынскай трагедыі, якія праходзяць у гэты час у Мінску, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, малалетнія вязні канцлагераў, прадстаўнікі грамадскасці, дыпламаты. "Рэквіем" Моцарта прагучыць як даніна нашай павагі ўсім ахвярам нацызму, - расказалі ў міністэрстве. - Наша мэта - паказаць сусветна-гістарычнае значэнне ўрокаў хатынскай трагедыі і неабходнасць аб'яднання намаганняў сусветнай супольнасці ў прадухіленні ўзброеных канфліктаў, недапушчэння адраджэння нацызму ў любых яго праявах".

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" 22 сакавіка пройдзе мітынг-рэквіем "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы". "Яго праграма пабудавана з выкарыстаннем прыёму "паглыблення ў гісторыю", які вядзе гледачоў ад падзей 75-гадовай даўнасці да сучаснасці, - расказалі ў Мінкульце. - Запланавана ўскладанне вянкоў ад кіраўніка дзяржавы, дзяржорганаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпкорпуса да Вечнага агню. Адбудзецца ўсебеларуская малітва аб міры, да якой далучацца кіраўнікі чатырох вядучых рэлігійных канфесій краіны - праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай, іўдзейскай". Да пачатку мітынгу-рэквіема ў будынку фотадакументальнай экспазіцыі мемарыяльнага комплексу запланавана цырымонія спецыяльнага памятнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта, прымеркаванага да 75-годдзя хатынскай трагедыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі