Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2017, 14:47

Акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі з 19 па 28 красавіка

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі з 19 па 28 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў".

Акцыя праводзіцца БТПР з 2014 года. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел амаль 20 тыс. чалавек, сабрана звыш 3 тыс. куб.м смецця і вывезена на палігоны. Супрацоўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый, насельніцтвам прывялі ў парадак больш за 2 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны.

Акцыя павінна прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання вадаёмаў і дапамагчы прывесці ў парадак прыбярэжную зону вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Азнаёміцца з інфармацыяй аб месцах правядзення акцыі можна на афіцыйным сайце БТПР. У графік магчыма ўнясенне змяненняў. Канкрэтныя час і месца правядзення акцыі неабходна ўдакладняць у арганізацыйных структурах таварыства і па тэлефонах, пазначаных у графіку правядзення акцыі. Да мерапрыемства могуць далучыцца ўсе жадаючыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі