Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2016, 16:51

Акцыя "Чысты вадаём" праходзіць у Беларусі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Чысты вадаём" праходзіць у Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Вольга Дзмітрыева.

"Трэці год запар БТПР праводзіць акцыю "Чысты вадаём". Штогод да нас далучаецца ўсё больш і больш людзей, якія хочуць зрабіць больш чыстымі берагі любімых рэк і вадаёмаў. У гэтым годзе акцыя будзе праводзіцца ў перыяд з 20 па 27 красавіка. Для ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя", - адзначыла яна.

Вольга Дзмітрыева расказала, што за час правядзення акцыі сіламі супрацоўнікаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста неабыякавымі грамадзянамі была прыведзена ў парадак берагавая лінія больш як 300 вадаёмаў і рэк. Усяго ў акцыі прынялі ўдзел амаль 13 тыс. чалавек, сабрана больш як 2,3 тыс. кубічных метраў смецця і вывезена на палігоны цвёрдых камунальных адходаў.

Азнаёміцца з інфармацыяй аб месцах правядзення акцыі можна на афіцыйным сайце БТПР.

"У першую чаргу мерапрыемства накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе", - растлумачыла прэс-сакратар.

Па традыцыі ў акцыі штогод удзельнічаюць і дзяржінспектары аховы жывёльнага і расліннага свету. "Супрацоўнікі цэнтральнага апарату Дзяржінспекцыі разам з кіраўніцтвам БТПР сёння прыбіраюць ад смецця прыбярэжную паласу Пятровіцкага вадасховішча, размешчанага за 15 км ад Мінска. Нягледзячы на тое, што такая работа праводзілася там і ў мінулым годзе, праблема засмечанасці вадаёма з берагавой лініяй каля 10 км застаецца ўсё яшчэ актуальнай", - расказала карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ Вольга Грамовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі