Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2019, 09:30

Акадэміі навук Беларусі і Аўстрыі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

11 лістапада, Вена /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Аўстрыйскай акадэміяй навук падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў наконт гэтага ў інтэрв'ю журналістам адзначыў, што паміж навуковымі ўстановамі дзвюх краін ужо на працягу многіх гадоў існуюць трывалыя сувязі. Бакі ўжо выканалі шэраг праектаў у розных галінах, у тым ліку ў матэрыялазнаўстве, фізіцы, біялагічных навуках. "Пагадненне - гэта лагічны працяг нашага шматгадовага супрацоўніцтва. Мы замацавалі ў ім нашы рэзультаты, і яно дасць магчымасць далейшага ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў у больш шырокім плане", - расказаў ён.

Уладзімір Гусакоў выказаў надзею, што бакі змогуць пераходзіць да рэалізацыі сумесных камерцыйных праектаў, рэзультаты якіх будуць запатрабаваны. "Мы маем намер пашырыць наша ўзаемадзеянне ў галіне энергетыкі, машынабудавання, фармацэўтыкі, аграрных навук. У нас ёсць узаемныя інтарэсы", - заявіў старшыня Прэзідыума НАН.

Беларускі бок падрыхтаваў ужо і перадаў на разгляд аўстрыйскаму шэраг праектаў.

Уладзімір Гусакоў адзначыў тое, што прэзідэнт Аўстрыйскай акадэміі навук Антон Цайлінгер уваходзіць у лік замежных членаў НАН Беларусі. "Таму нашы адносіны з'яўляюцца ў многім прыкладам узаемадзеяння, у нас ёсць поўнае ўзаемаразуменне", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі