Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2016, 16:15

Агульнагарадскія сельгаскірмашы разгорнуцца 8-9 кастрычніка ў Мінску каля "Чыжоўка-Арэны" і Палаца спорту

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два маштабныя агульнагарадскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у бліжэйшыя выхадныя, 8-9 кастрычніка, у Мінску. Такая інфармацыя размешчана на сайце галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

З 9.00 да 16.00 разгорнецца кірмаш выхаднога дня на пляцоўцы, прылеглай да вялікай арэны ШКСЗК "Чыжоўка-Арэна" (вул. Ташкенцкая, 19), дзе сельскагаспадарчую прадукцыю прадставяць прадпрыемствы Гродзенскай вобласці: Гродзенскі, Лідскі, Ваўкавыскі, Ашмянскі і Слонімскі мясакамбінаты, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, Малочная кампанія "Навагрудскія дары", Шчучынскі масласырзавод, Дзятлаўскі сыраробны завод, Гродзенская агароднінная фабрыка, фермерскія гаспадаркі, птушкафабрыкі, рыбгасы, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі інш.

У гэты ж час адбудзецца агульнагарадскі сельскагаспадарчы кірмаш выхаднога дня на пляцоўцы ў раёне Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4) з удзелам прадпрыемстваў Мінска, Мінскай вобласці, Белкаапсаюза, ДА "Белводгас" і іншых.

На кірмашах у шырокім асартыменце будзе прадстаўлена прадукцыя новага ўраджаю (бульба, капуста, буракі, морква, цыбуля, яблыкі, грушы, гарбузы, кабачкі, журавіны), а таксама мёд, мяса і паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы, вэнджаніна, сыры, масла, малочная прадукцыя, жывая рыба, саджанцы пладова-ягадных дрэў і кустоў.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям з абмежаванымі магчымасцямі забяспечаць бясплатную дастаўку сельгаспрадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі