Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Агратурызм Беларусі мае патрэбу ў неардынарных падыходах да арганізацыі адпачынку - эксперт

Грамадства 27.09.2017 | 09:02
Валерыя Кліцунова. Фота з архіва
Валерыя Кліцунова. Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агратурызм Беларусі мае патрэбу ў неардынарных падыходах да арганізацыі адпачынку. Такое меркаванне выказала 26 верасня журналістам старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Валерыі Кліцуновай, доля турызму ў эканоміцы Беларусі імкліва павялічваецца. У краіне функцыянуюць амаль 2,3 тыс. аграсядзіб, дзяржава аказвае ім падтрымку. "Цяпер ёсць праблема ў стварэнні цікавага, якаснага беларускага турпрадукту. Неабходнасць крэатыўнага падыходу існуе даўно. Людзі ўжо ведаюць, што такое аграсядзіба, што там можна смачна паесці, падыхаць свежым паветрам. Але важна аказваць дадатковыя паслугі. Ёсць магчымасці для стварэння гастранамічных маршрутаў, праграм з майстар-класамі рамеснікаў, з удзелам фермерскіх гаспадарак", - сказала яна.

Развіццю цікавых напрамкаў у сферы агратурызму, на думку эксперта, пасадзейнічае конкурс на лепшы турыстычны маршрут у рамках праграмы садзейнічання развіццю турызму Belarus N, якую рэалізуе РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта".

Дырэктар камунікацыйнага агенцтва NEF/TBWA Алег Раманаў падкрэсліў, што турысты нацэлены на атрыманне новага і цікавага вопыту і ведаў. "Турыст хоча пабываць на маршруце і пасля сказаць, што цяпер ведае, напрыклад, аб вытворчасці сыру ўсё. Тады будуць з'яўляцца новыя і новыя наведвальнікі. Тэматычны маршрут - гэта ўнікальны турыстычны атракцыён, прысвечаны пэўнай тэме", - растлумачыў ён.

Як паведамляецца на сайце праграмы Belarus N, у перспектыве больш як 540 АЗС "Беларуснафта" выступяць у ролі інфармацыйных, рэсурсных і экіпіровачных цэнтраў для арганізацыі падарожжаў па родным краі. Усе падарожжы ў фармаце Belarus N, якія стартуюць з адной з АЗС "Беларуснафта", будуць вызначацца адзіным стандартам фірменнага сэрвісу і пазнавальнай праграмай для турыстаў усіх узростаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.