Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2018, 13:01

Агракласы з'явяцца ў беларускіх школах у новым навучальным годзе

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агракласы з'явяцца ў беларускіх школах у новым навучальным годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалай Раманюк.

"З новага навучальнага года ў беларускіх школах нараўне з педкласамі з'явяцца і агракласы. На гэты час у нас ёсць дамоўленасць аб стварэнні 10 такіх класаў. Мы падрыхтавалі практычна ўжо ўсю праграмную дакументацыю для настаўнікаў школ, якія будуць іх весці", - сказаў Мікалай Раманюк.

Ён адзначыў, што агракласы плануецца адкрываць у вёсках і ў невялікіх гарадах па ўсёй рэспубліцы. "Агракласы будуць стварацца на базе 10-11-х класаў школ вялікіх вёсак, невялікіх гарадоў, некаторых раённых цэнтраў. Трапіць туды дзеці змогуць пасля гутаркі, улічвацца будуць і падагульняючыя балы", - праінфармаваў першы прарэктар.

Паводле слоў Мікалая Раманюка, таксама пастаўлена задача стварыць школы ў лепшых гаспадарках краіны, дзе перспектыўныя студэнты сельгасспецыяльнасцей змогуць праходзіць вытворчую практыку. "Школы будуць створаны пры вялікіх базавых гаспадарках з добрым аснашчэннем. Там студэнты будуць вывучаць новую тэхніку, асвойваць сучасныя тэхналогіі. Работа па стварэнні школ вядзецца. Цяпер нашы студэнты праходзяць практыку на базе трох вучэбна-навукова-вытворчых цэнтраў пры СВК "Агракамбінат Сноў", агракамбінатах "Дзяржынскі" і "Ждановічы", - сказаў на заканчэнне ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі