Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2019, 10:46

Аглядальнік БЕЛТА перамагла ў конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці адвакатаў

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны пераможцы конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці адвакацкай супольнасці, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.

Вынікі конкурсу сярод журналістаў падведзены на пасяджэнні савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

У намінацыі "Лепшы матэрыял у інтэрнэт-СМІ" перамога дасталася аглядальніку аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі БЕЛТА Святлане Васілеўскай за цыкл матэрыялаў "Права на абарону: парады адваката". У намінацыі "Лепшы радыёсюжэт або праграма" першынстваваў аўтар і вядучы праграмы "Актуальны мікрафон", загадчык аддзела падрыхтоўкі палітычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Дзмітрый Рубашны. Перамогу ў намінацыі "Лепшы матэрыял у друкаваным выданні" атрымаў карэспандэнт газеты "Гомельская праўда", аўтар матэрыялу "Адвакат, якой патэлефанавала мара" Раман Старавойтаў.

Акрамя таго, будзе ўручана спецыяльная ўзнагарода "За ўклад у інфармацыйнае асвятленне дзейнасці адвакацкай супольнасці Рэспублікі Беларусь". Яе атрымаюць уласны карэспандэнт Брэсцкай абласной газеты "Заря" Алена Юркевіч за нарыс "Калі вырашаецца лёс чалавека, трэба абдумаць і ўзважыць кожнае слова", карэспандэнт раённай газеты "Кобринский вестник" Жанна Елізарава - за матэрыял "Захавальнік законаў дабра" і намеснік галоўнага рэдактара газеты "Новае жыццё" Навагрудка Вольга Навагран - за матэрыял "Барацьба за справядлівасць як сэнс жыцця".

Конкурс сярод журналістаў на лепшае асвятленне дзейнасці адвакацкай супольнасці, прысвечаны 190-годдзю з дня нараджэння караля адвакатуры Уладзіміра Спасовіча, быў аб'яўлены ў пачатку 2018 года. Ён накіраваны на асвятленне пытанняў адвакатуры, адвакацкай дзейнасці, выхаванне пачуцця сацыяльнай адказнасці за рэзультаты прафесійнай дзейнасці сярод журналістаў і адвакатаў. Адна з галоўных мэт - прававое выхаванне грамадзян, фарміраванне пазітыўнай грамадскай думкі аб адвакацкай супольнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі