Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2017, 15:05

Агародніна і фрукты ў кастрычніку ў Беларусі падаражэлі, цукар і кава сталі таннейшыя

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агародніна і фрукты ў кастрычніку ў Беларусі падаражэлі, цукар і кава сталі таннейшыя. Такая інфармацыя размешчана на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

Прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі ў кастрычніку сталі даражэйшыя на 1,47 працэнта. Больш за ўсё падаражэла агародніна - на 37,3 працэнта: агуркі сталі даражэйшыя больш як у 2 разы, а памідоры на 87,09 працэнта. Пры гэтым белакачанная капуста патаннела на 4,14 працэнта, бульба - на 10,46 працэнта, морква - на 13,83 працэнта, цыбуля - на 10,46 працэнта. Фрукты выраслі ў цане на 2,73 працэнта (больш за ўсё падаражэлі бананы - на 10,94 працэнта).

Цукар-пясок у кастрычніку патаннеў на 2,08 працэнта, чай - на 0,94 працэнта, кава - на 1,15 працэнта. Цэны на крупы нязначна знізіліся: так, грэцкія крупы сталі таннейшыя на 3,67 працэнта, прасяныя - на 2,28 працэнта. Рыс пры гэтым падаражэў на 1,05 працэнта.

Курыныя яйкі ў мінулым месяцы падаражэлі на 4,48 працэнта, нязначна выраслі ў цане сыры - на 1,84 працэнта. Натуральны мёд стаў даражэйшы на 2,75 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 0,34 працэнта, алкагольныя напіткі - на 1,07 працэнта.

Нехарчовыя тавары выраслі ў цане на 0,46 працэнта.

Паслугі ў кастрычніку падаражэлі на 2,05 працэнта. Найбольш падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі (на 5,9 працэнта), паслугі цыркаў (на 13,98 працэнта) і паслугі гарадскога транспарту (на 6,8 працэнта). Знізіліся цэны на паслугі гасцініц (на 0,88 працэнта) і чыгуначнага транспарту (на 1,19 працэнта), а таксама на санаторна-курортныя паслугі (на 1,33 працэнта) і паслугі банкаў (1,42 працэнта).

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 1,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі