Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2016, 15:11

Адзіны гарадскі цэнтр занятасці плануюць стварыць у Мінску

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны гарадскі цэнтр занятасці плануюць стварыць у Мінску, паведаміла журналістам старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выйшлі з прапановай аб перадачы камітэту па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама будынка па адрасе: вул. Берасцянская, 20. Пасля яго рэканструкцыі і перааснашчэння тут плануецца адкрыць адзіны гарадскі цэнтр занятасці", - сказала Жанна Рамановіч.

У цэнтры абсталююць залы, дзе беспрацоўныя змогуць самастойна вывучыць прапанаваныя вакансіі, пакоі для індывідуальнай работы з грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў дадатковых мерах садзейнічання занятасці насельніцтва, а таксама памяшканні для навучальных заняткаў і трэнінгаў.

Паводле слоў старшыні профільнага камітэта, такія меры дадуць магчымасць сэканоміць матэрыяльныя рэсурсы і знізіць нагрузку на спецыялістаў службы занятасці, а таксама палепшыць аказваемыя гараджанам паслугі па працаўладкаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі