Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2020, 12:49

Адзіны дзень бяспекі пройдзе пад дэвізам "Скажы абыякавасці "не" - пазвані 102"

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "Скажы абыякавасці "не" - пазвані 102" пройдзе 18 снежня па ўсёй рэспубліцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

"Алкаголь, нават у самых малых дозах, аказвае ўплыў на мозг, пагаршае ўспрыманне дарожна-транспартнай абстаноўкі. Вадзіцель у такім стане страчвае пачуццё адказнасці, не звяртае ўвагу на рэальную небяспеку і не ўяўляе магчымыя наступствы сваіх дзеянняў", - расказалі ў ГУУС.

Даследаванні, праведзеныя спецыялістамі ў галіне бяспекі дарожнага руху, паказваюць, што пры канцэнтрацыі алкаголю ў крыві роўнай 1 праміле, што прыблізна адпавядае ўжыванню 150 г гарэлкі, верагоднасць учынення ДТЗ у 5-10 разоў большая, чым у выпадках поўнай адсутнасці алкаголю. Пры гэтым верагоднасць загінуць у ДТЗ павялічваецца больш як у 2,5 раза, а атрымаць траўму - больш як у 2 разы.

Правілы дарожнага руху строга і адназначна забараняюць усім вадзіцелям кіраваць транспартным сродкам, калі яны знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў.

У выпадку парушэння названага патрабавання віноўнікі падлягаюць адказнасці. Ч. 1 арт. 18.16. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях гаворыць: кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, - прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад 50 да 100 БВ з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на тры гады.

У адносінах да асоб, якія прадаўжаюць ігнараваць нормы закона, надыходзіць адказнасць, прадугледжаная артыкулам 317 Крымінальнага кодэкса - кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду), учыненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні і незалежна ад права ўласнасці транспартны сродак, якім кіравала асоба, што ўчыніла злачынства, падлягае спецыяльнай канфіскацыі. "Памятайце, што ніякія санкцыі не могуць параўнацца з тымі непапраўнымі наступствамі, якія можа прынесці нецвярозы стан удзельнікаў дарожнага руху", - адзначылі праваахоўнікі.

П'янства становіцца актуальнай праблемай у выхадныя дні. Напярэдадні навагодніх свят Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да разважлівасці і звяртаецца да грамадзян, калі вы бачыце, што за руль садзіцца нецвярозы вадзіцель або па праезнай частцы перамяшчаецца п'яны пешаход, - неадкладна паведамляйце аб гэтым па тэлефоне 102 або ў бліжэйшае падраздзяленне ДАІ.

За студзень - лістапад на тэрыторыі Мінска па віне нецвярозых вадзіцеляў адбылося 15 ДТЗ, у выніку якіх 20 чалавек атрымалі траўмы і 2 загінулі. Па віне нецвярозых пешаходаў за аналагічны перыяд зарэгістравана 25 ДТЗ, у выніку якіх 23 чалавекі былі траўміраваны і 3 загінулі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі