Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 14:30

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 30 верасня ў Беларусі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ правядзе 30 верасня Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Абазначыць - значыць засцерагчы ад небяспекі!", паведамілі БЕЛТА ў МУС Беларусі.

"Інспектары маюць намер прыцягнуць увагу да праблемы гібелі пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак. Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы і навучальныя ўстановы, раскажуць аб выкарыстанні святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці, правілах асабістай бяспекі пры ўдзеле ў дарожным руху ў цёмны час сутак, прычынах і наступствах ДТЗ, нагадаюць аб адказнасці за парушэнне ПДР", - адзначылі ў МУС.

У асенні перыяд 80 працэнтаў ДТЗ адбываюцца ў цёмны час сутак або ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Найбольш неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху з'яўляюцца пешаходы, веласіпедысты і возчыкі гужавых павозак, якія перамяшчаюцца ва ўмовах абмежаванай бачнасці ў вячэрні і начны час сутак.

"Пешаход або веласіпедыст у святле машыны, што набліжаецца, упэўнены, што яго добра відаць вадзіцелю, аднак на праезнай частцы ў цемнаце чалавек становіцца бачным для аўтамабіліста ў лепшым выпадку за 25-30 м. Гэту адлегласць пры скорасці руху 90 км/гадз аўтамабіль праходзіць прыблізна за адну секунду - вельмі мала для прыняцця якіх-небудзь мер. Нават пры скорасці 50 км/гадз прыпыначны шлях аўтамабіля перавышае гэту адлегласць", - удакладнілі ў МУС.

У адпаведнасці з ПДР удзельнікі дарожнага руху абавязаны абазначыць сябе ў цемнаце святловяртальнымі камізэлькамі, павязкамі, бірулькамі або падвескамі, зробленымі са спецыяльнага матэрыялу, які не рассейвае святло фар, а з высокай інтэнсіўнасцю адлюстроўвае яго ў бок крыніцы, гэта значыць практычна ў вочы вадзіцелю (прыкладна з такога ж матэрыялу вырабляецца плёнка для дарожных знакаў). Святловяртальнікі на адзенні пешахода або веласіпедыста дазваляюць убачыць іх у святле фар на адлегласці ад 130 да 400 м, тым самым даючы вадзіцелю магчымасць своечасова прыняць меры, каб пазбегнуць наезду. Таксама з'яўляецца абавязковым аснашчэнне святловяртальнікамі веласіпедаў наперадзе белага, ззаду чырвонага колеру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі