Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2018, 16:50

Адораныя дзеці з Сірыі зацікаўлены ў навучанні ў ВНУ Беларусі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адораныя дзеці з Сірыі зацікаўлены ў навучанні ў ВНУ Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага цэнтра для адораных дзяцей Сірыі Іскандэр Муніф у час наведвання дзецьмі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі рады візіту ў Беларусь, які можа адкрыць новыя магчымасці для нашых адораных дзяцей. Яны цяпер школьнікі і плануюць сваю будучыню, каб прадоўжыць навучанне за мяжой. У цэнтры было шэсць пакаленняў выпускнікоў, некаторыя з іх паступілі, напрыклад, у Казанскі ўніверсітэт у Расіі, - расказаў Іскандэр Муніф. - Учора мы наведалі БДУ. Дзеці выслухалі прэзентацыю аб факультэтах, дысцыплінах гэтага ўніверсітэта. У мінулым годзе ў цэнтры пачалі навучаць іх рускай мове па паскоранай праграме, каб атрымаць магчымасць тут навучацца. Думаю, праз некалькі месяцаў будзе праведзены яшчэ адзін візіт, у час якога могуць быць падпісаны дакументы аб навучанні ў беларускіх ВНУ".

У Нацыянальным цэнтры для адораных дзяцей Сірыі распрацаваны спецыяльныя праграмы, якія даюць магчымасць ім вучыцца ва ўніверсітэтах за мяжой. Сярод дысцыплін механіка, біямедыцына, ІТ-напрамак, авіяцыя.

Іскандэр Муніф падкрэсліў высокую ступень адкрытасці Беларусі для супрацоўніцтва з замежнымі грамадзянамі, у тым ліку сірыйскімі. "Мы ўражаны тым, якое вялікае значэнне дзяржава надае навуцы і ўдзячны прадастаўленню магчымасці наведаць краіну", - дадаў ён.

Група дзяцей з Сірыі з 15 па 29 студзеня адпачывае ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай у канцы жніўня 2017 года ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі. Сёння дзеці азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі беларускіх вучоных, сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук і Бюро Савета маладых вучоных, запланавана наведванне шэрага навуковых арганізацый НАН.

У праграму адпачынку сірыйскіх дзяцей уключаны аздараўленчыя, спартыўныя, культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Прадугледжаны азнаямленне з выдатнымі мясцінамі Нарачанскага краю, наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, дэльфінарыя, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", замкавага комплексу "Мір". У час наведвання агратурыстычнага комплексу "Наносы-Наваселле", а таксама экскурсіі "Культурная спадчына Беларусі" госці з Сірыі азнаёмяцца з культурай, традыцыямі, побытам, гульнямі і звычаямі беларускага народа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі