Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2018, 14:20

Адносіны паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй развіваюцца ў пазітыўным ключы - Гіб

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй развіваюцца ў пазітыўным ключы. Такое меркаванне 19 мая выказала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Нашы адносіны развіваюцца пазітыўна. Думаю, гэта добра, гэта сумленныя адносіны. Нам вельмі прыемна, што дзяржаўны міністр па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алан Дункан наведаў Беларусь у верасні 2017 года. Гэта гістарычная падзея. Затым у канцы сакавіка адбыўся візіт у Лондан міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Гэта адзнака таго, што мы прадоўжым развіваць нашы адносіны. Спадзяюся, што ў бліжэйшай перспектыве мы абмяняемся візітамі на больш сур'ёзным узроўні", - сказала Фіёна Гіб.

Дыпламат адзначыла, што ў Беларусі яна ўжо больш як два гады, у яе склалася добрае ўражанне аб краіне. "Упэўнена, у першую чаргу краіну вызначаюць людзі. У вас вельмі таленавітае, энергічнае і творчае маладое пакаленне праграмістаў, інжынераў, лінгвістаў. Я была ўражана ўзроўнем ведаў англійскай мовы ў некаторых студэнтаў, з якімі размаўляла", - дадала пасол.

Таксама Фіёна Гіб адзначыла прыгажосць беларускай прыроды. "Літаральна нядаўна я праехала 120 км на веласіпедзе па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, была ў Белавежскай пушчы. Таксама наведала Мёрскі раён, Бярэзінскі запаведнік. Прырода ў вас вельмі прыгожая. Але я яшчэ не была на Браслаўскіх азёрах. Планую з'ездзіць туды летам", - адзначыла брытанскі дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі