Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2017, 14:54

Адміністрацыя Прэзідэнта 28 і 29 верасня правядзе прыёмы грамадзян у Віцебскай вобласці і Мінску

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі 28 і 29 верасня правядзе прыёмы грамадзян у Віцебскай вобласці і ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Адміністрацыя Прэзідэнта прадаўжае на планавай аснове выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэта работа дае магчымасць не толькі даведацца і вырашыць пытанні, якія хвалююць грамадзян, але і ажыццявіць маніторынг сітуацыі непасрэдна на месцах.

Так, 28 верасня начальнік аддзела аналізу і кантролю галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Калінін Ігар Іванавіч правядзе прыём у адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска з 10.00 да 13.00.

29 верасня першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Рашацько Генадзь Уладзіміравіч прыме грамадзян у Віцебскім райвыканкаме таксама з 10.00 да 13.00.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. Дарэчы, тэлефон адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска - 294-63-61.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі