Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2016, 10:30

Адкрыццё без падрыхтоўкі малога прыгранічнага руху з Польшчай карысці не прынясе - Мальцаў

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі без падрыхтоўкі адкрыць малы прыгранічны рух (МПР) з Польшчай, будзе катастрофа. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.

"Прывяду афіцыйныя даныя польскіх пагранічнікаў па МПР з Украінай: там паток грамадзян расце на 20-30 працэнтаў у год і ўжо складае палавіну ад агульнага руху. Ён у два разы перавышае нават наш цяперашні агульны паток перасячэнняў у Польшчу. А гэта ўжо даказвае, што нагрузка на нашы пункты пропуску пры МПР павялічыцца вельмі адчувальна. А калі мы без падрыхтоўкі адкрыем МПР з Польшчай, то будзе катастрофа. Мы ж проста паралізуем усю граніцу", - сказаў Леанід Мальцаў.

Старшыня адзначыў, што Беларусь, падпісаўшы пагадненне аб малым прыгранічным руху з Польшчай, Літвой і Латвіяй, падтрымала саму ідэю і выказала гатоўнасць працаваць у гэтых фарматах. "Мы паспяхова апрабавалі самы даступны варыянт - з Латвіяй. Прыгледзеліся, як дзейнічаюць МПР на больш інтэнсіўных напрамках, і, ацаніўшы рэальную абстаноўку ў суседзяў, прыйшлі да высновы, што без неабходнай падрыхтоўкі карысці ад такога спрашчэння не будзе", - падкрэсліў генерал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі