Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2017, 10:18

Адключэння ацяплення ў Мінску не плануецца, тэмпература рэгулюецца аўтаматычна

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адключэння ацяплення ў Мінску не плануецца, тэмпература рэгулюецца аўтаматычна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".

"Для адключэння ацяплення няма прычын, паколькі тэмпература ў дамах рэгулюецца сістэмай аўтаматыкі ў залежнасці ад тэмпературы знадворнага паветра. Можа, у кагосьці ў доме яна проста спрацавала не так, як трэба, таму вельмі горача. Паколькі ацяпленне запусцілі нядаўна, гэты працэс спалучаны з рознымі нюансамі, не заўсёды вытрымліваюцца зададзеныя параметры. Рэжым працеплівання, дарэчы, - устарэлы тэрмін, паколькі цяпер усё аўтаматызавана, у кожным доме рэгуляванне адбываецца аўтаномна", - растлумачылі на прадпрыемстве.

Спецыялісты параілі жыльцам дамоў, у якіх вельмі моцна грэюць батарэі, звяртацца ў камунальныя службы для наладкі сістэмы аўтаматыкі. Гэтыя пытанні здымаюцца ў бягучым рэжыме. Рашэнняў на ўзроўні гарадскіх улад па цэнтралізаваным адключэнні ацяплення не чакаецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі