Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2017, 16:55

Ад актыўнасці СМІ ў многім залежыць яўка выбаршчыкаў на выбары - Ярмошына

20 снежня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Ад актыўнасці СМІ ў многім будзе залежаць яўка выбаршчыкаў на маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Такое меркаванне выказала журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Гомелі.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, роля СМІ вельмі вялікая пры правядзенні выбараў усіх узроўняў. "Дзякуючы сродкам масавай інфармацыі можа быць забяспечана высокая яўка выбаршчыкаў. Таму я спадзяюся, што яны дапамогуць органам улады сапраўды зацікавіць выбаршчыкаў і садзейнічаць таму, каб яны прыйшлі на выбарчыя ўчасткі", - адзначыла яна.

Семінар-вучоба ў Гомелі завяршае серыю аналагічных мерапрыемстваў, якія прайшлі ўжо ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі. Такія мерапрыемствы практыкуюцца ўжо шмат гадоў. У час семінараў у першую чаргу абмяркоўваюцца пытанні, якія з'явіліся ў выбаркамах з пачатку іх работы і патрабуюць растлумачэння. "Як вядома, акруговыя камісіі працуюць ужо з 4 снежня, тэрытарыяльныя пачалі сваю дзейнасць яшчэ раней. На цяперашнім этапе выбарчай кампаніі найбольш актуальнымі з'яўляюцца пытанні, якія датычацца магчымасцей вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, а таксама таго, якія ў гэтым працэсе могуць быць перашкоды. Адзначу адразу, у Гомельскую абласную выбарчую камісію па выбарах не паступіла ніводнай скаргі", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК таксама адзначыла, што актыўнасць, якую праявілі палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні ў рэгіёне пры ўтварэнні выбаркамаў і стварэнні ініцыятыўных груп, адпавядае агульнаму трэнду па краіне. "Калі параўнаць лічбы 2014 года і цяперашняй кампаніі, то павелічэнне актыўнасці ініцыятыўных груп у 1,5-2 разы вышэйшае", - канстатавала яна .-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі