Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2018, 11:08

Абноўлены закон аб СМІ прызначаны стварыць раўнапраўнае канкурэнтнае асяроддзе для ўсіх журналістаў - Карлюкевіч

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўлены закон аб СМІ прызначаны стварыць раўнапраўнае канкурэнтнае асяроддзе для ўсіх журналістаў. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"Новы закон прызначаны ўраўнаваць усіх. Стварыць аднолькавае, раўнапраўнае канкурэнтнае асяроддзе як для сеткавых, так і для ўсіх іншых журналістаў", - сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка ведамства, у новым законе ўпершыню будзе выразна агавораны прававы статус ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу. "Ён атрымае заканадаўча замацаванае права свабодна шукаць, атрымліваць, перадаваць і распаўсюджваць інфармацыю любым спосабам, які не супярэчыць закону; права выкладаць на інтэрнэт-рэсурсе свае асабістыя меркаванні і ацэнкі з пазначэннем свайго імя або псеўданіма", - расказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Пры гэтым уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў абавяжуць не дапускаць размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена або абмежавана, а таксама матэрыялаў, што змяшчаюць нецэнзурныя словы і выразы. "Ім прадпішуць не размяшчаць недакладную інфармацыю, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам; не распаўсюджваць звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і знеслаўляюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю фізічных і юрыдычных асоб", - сказаў міністр. Але гэтыя абавязкі і раней былі прапісаны ў законе, і гэта натуральныя правілы журналісцкай этыкі, знаёмыя любому супрацоўніку СМІ, падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Прапануемы закон дасць магчымасць гаварыць аб прафесійных выгадах, ён павінен устараніць адвечную супярэчнасць паміж супрацоўнікамі традыцыйных і сеткавых выданняў. "Першыя скардзяцца, што карэспандэнты інтэрнэт-рэсурсаў часам дзейнічаюць без аглядкі на тыя законныя патрабаванні, якім вымушаны падпарадкоўвацца іх калегі. Скажам, нярэдка дазваляюць сабе аказваць націск на суд або следства, вельмі вольна інтэрпрэтуюць інфармацыю, атрыманую з ананімных крыніц. Не баяцца дапускаць памылкі, немагчымыя ў друкаванай прэсе: бо на сайце лёгка выправіць любую недакладнасць, якую, насупраць, сякерай не высечаш з газеты. Работнікі сеткавых парталаў, у сваю чаргу, гавораць аб праблемах з акрэдытацыяй пры дзяржаўных органах, аб цяжкасцях атрымання інфармацыі ў параўнанні з прывычнай прэсай", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі