Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2017, 09:20

Абясточанымі з-за непагоды застаюцца 37 населеных пунктаў у Брэсцкай і Мінскай абласцях

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з-за непагоды застаюцца без электразабеспячэння 37 населеных пунктаў у Брэсцкай і Мінскай абласцях. Такая інфармацыя размешчана на сайце МНС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі ДВА "Белэнэрга", на працягу мінулых сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 283 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі.

У выніку праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 16 м/с былі пашкоджаны дахі двух жылых дамоў і шасці сельскагаспадарчых будынкаў у двух населеных пунктах Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Клецкага раёна Мінскай вобласці. Акрамя таго, зафіксавана 15 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай вобласці і два выпадкі ў Мінску.

У Брэсцкай, Мінскай абласцях і ў Мінску былі падтоплены 26 жылых дамоў, 19 прыватных падворкаў і тры адміністрацыйныя будынкі.

Акрамя таго, у сталіцы з-за моцнага ліўню былі падтоплены 14 участкаў дарог. У сувязі з гэтым быў спынены або абмежаваны рух 37 тралейбусных і 22 аўтобусных маршрутаў. Былі падтоплены ўчасткі: пр. Партызанскі - вул. Ангарская, пр. Дзяржынскага - пл. Багушэвіча, насупраць вул. Кальварыйская, 29, вул. Арлоўская - вул. Карастаянава, пр. Партызанскі - вул. Ванеева, насупраць бульвара Шаўчэнкі, 20, насупраць вул. Багдановіча, 78, вул. Валгаградскага - Лагойскі тракт, насупраць вул. Гарэцкага, 2, вул. Шаранговіча - вул. Лабанка, Прытыцкага - вул. Кунцаўшчына, насупраць вул. Якубава, 48, пр. Пушкіна - вул. Прытыцкага, насупраць пр. Пераможцаў, 20, корп. 2.

Работнікі МНС з зон падтапленняў дасталі 8 легкавых аўтамабіляў. Праводзіліся работы па распілоўцы ўпаўшых дрэў і адпампоўцы вады. Працавала спецыяльная тэхніка ДВА "Гаррамаўтадар", ДВА "МГЖГ", экіпажы ДАІ.

Пацярпелых няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі