Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2017, 16:30

Аб'яднанне намаганняў краін АДКБ у сферы бяспекі дае добрыя вынікі - Вашчанка

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яднанне намаганняў краін АДКБ у сферы бяспекі дае добрыя вынікі. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні ў Мінску Каардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях краін АДКБ міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як заўважыў міністр, рэаліі патрабуюць аб'яднання намаганняў дзяржаў. "Кожны дзень мы назіраем розныя надзвычайныя сітуацыі і, на жаль, людскія страты. Таму мы працуем у рамках АДКБ, дзе створаны Каардынацыйны савет па надзвычайных сітуацыях, - сказаў Уладзімір Вашчанка. - Савет існуе ўжо 10 гадоў, за гэты час у нас з'явілася шмат напрацовак, мы прайшлі вялікі шлях. На пасяджэннях савета могуць сустрэцца кіраўнікі, абмяняцца меркаваннямі і падыходамі". Міністр дадаў, што аб'яднанне намаганняў краін АДКБ у сферы бяспекі дае добрыя вынікі як у змяншэнні людскіх страт, так і ў галіне эканомікі кожнай дзяржавы.

Намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў адзначыў, што ў дзейнасці Арганізацыі па процідзеянні выклікам і пагрозам адзін з важнейшых элементаў сістэмы бяспекі - гэта выпрацоўка механізмаў рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, ліквідацыя наступстваў. "Вынікі работы Каардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях краін АДКБ і ўпаўнаважаных органаў паказалі высокую запатрабаванасць гэтага напрамку дзейнасці, - падкрэсліў Валерый Семерыкоў. - Акцэнт работы ў савеце ў першую чаргу ставіўся на выпрацоўцы механізмаў па аператыўным рэагаванні на крызісныя сітуацыі. Ён знайшоў сваё ўвасабленне ў форме Палажэння, якое падпісалі кіраўнікі дзяржаў. У дакуменце адзначаецца, як дзяржавы - члены АДКБ павінны дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі ў тым ці іншым рэгіёне калектыўнай бяспекі. На пасяджэнні больш дэталёва абмяркоўваюцца ўзнікшыя пытанні рэалізацыі дакумента і механізмы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі".

Ён нагадаў, што кіраўнікамі дзяржаў - членаў АДКБ прынята пагадненне аб ільготных пастаўках спецтэхнікі і спецсродкаў для падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. "Яно вельмі эфектыўнае, і закупкі ідуць па ўнутрыдзяржаўных цэнах, а гэта вялікая эканомія сродкаў кожнай дзяржавы. Аднак ёсць цяжкасці з рэалізацыяй гэтага пагаднення ў сувязі з тым, што яшчэ не канчаткова адпрацаваны механізмы, якія павінны вызначаць цэнаўтварэнне, умовы пастаўкі і камплектацыі. Гэта пытанне таксама сёння абмяркоўваецца. Думаю, прыйдзем да добрых і эфектыўных рашэнняў", - праінфармаваў намеснік генеральнага сакратара АДКБ.

Таксама на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў і ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі.

Узаемадзеянне дзяржаў - членаў АДКБ у галіне папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый - адзін з напрамкаў дзейнасці Арганізацыі. Супрацоўніцтва праходзіць пад эгідай Каардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях (КСНС), які ўтвораны ў кастрычніку 2007 года рашэннем Савета калектыўнай бяспекі. На пастаяннай аснове ў КСНС ідзе работа па ўдасканаленні ў АДКБ сістэмы калектыўнага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Вядзецца супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, арганізацыі сумесных вучэнняў і спаборніцтваў, а таксама па фарміраванні адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі і абмене інфармацыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі