Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2018, 17:52

Аб'ём капрамонту жылля ў Беларусі ў 2018 годзе плануецца павялічыць на 11,5 працэнта

18 студзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе плануецца капітальна адрамантаваць 2,9 млн кв.м жылля, што на 11,5 працэнта больш, чым у 2017 годзе (2,6 млн кв.м). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Згодна з дзяржпраграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады ў Мінску будзе праведзены капрамонт 875 тыс. кв.м жылых дамоў, у Віцебскай вобласці - 400 тыс. кв. м, у Гомельскай - 395 тыс. кв.м, у Мінскай і Магілёўскай - па 330 тыс. кв.м, у Гродзенскай - 290 тыс. кв.м, Брэсцкай - 280 тыс. кв.м.

"Аб'ём капрамонту наблізіцца да 3 працэнтаў ад эксплуатуемай плошчы. Суадносіны фінансавання бюджэтам і насельніцтвам па-ранейшаму складуць два к аднаму. Упор будзе зроблены на ўдасканаленне тэхналогій і скарачэнне тэрмінаў вытворчасці работ. Арганізацыі павінны прыцягвацца на конкурснай аснове. Плануецца вызначыць пералік работ, абавязковых да выканання", - расказалі ў міністэрстве.

У пераліку работ пры капрамонце - рамонт і замена ўнутрыдамавых інжынерных сістэм электра-, цепла-, газа- і водазабеспячэння, водаадвядзення, рамонт даху і дзвярэй у падсобных памяшканнях. Капрамонт таксама ўключае ўстройства і замену казыркоў над уваходамі ў пад'езды, падвалы і над балконамі верхніх паверхаў, рамонт фундамента, аднаўленне адмосткі і г.д. Неабходнасць правядзення капрамонту вызначаецца на падставе абследавання стану дома, тэрміну яго службы, генплана жылой забудовы. Праграмы распрацоўваюцца раённымі, гарадскім выканаўчым камітэтамі, мясцовай адміністрацыяй раёна ў горадзе па прапанове заказчыкаў, якія эксплуатуюць жылфонд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі