Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2017, 14:01

Абавязацельствы перад укладчыкамі Дэльта Банка выкананы практычна поўнасцю

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў завяршае выкананне абавязацельстваў перад укладчыкамі ЗАТ "Дэльта Банк", паведамілі БЕЛТА ў агенцтве.

"За два гады, якія мінулі з моманту адклікання банкаўскай ліцэнзіі ў ЗАТ "Дэльта Банк, абавязацельствы перад фізічнымі асобамі выкананы практычна поўнасцю. Усе ўкладчыкі банка, якія звярнуліся ў агенцтва, атрымалі кампенсацыю", - гаворыцца ў паведамленні. Укладчыкам Дэльта Банка выплачана 99,9 працэнта абавязацельстваў.

Як растлумачыў журналістам генеральны дырэктар ДУ "Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў" Валерый Цяліпка, усяго падлягала кампенсаванню недэнамінаваных Br735 млрд (87 працэнтаў у агульным аб'ёме грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных у ЗАТ "Дэльта Банк"), $55 млн (10 працэнтаў) і 9,1 млн еўра (3 працэнты). З сакавіка 2015 года па люты 2017 года было задаволена больш за 24 тыс. патрабаванняў фізічных асоб на суму Br757 млрд (недэнамінаваных), $53,3 млн і 8,9 млн еўра.

"Па стане на 20 лютага, засталося выплаціць $38 тыс., Br312 тыс. (дэнамінаваных) і 6 тыс. еўра. Не кампенсаваны агенцтвам сумы банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічным асобам, якія па розных прычынах не звярнуліся з заявай або не з'явіліся па атрыманне пералічаных на іх імя грашовых сродкаў у ААТ "Банк Масква-Мінск", які з'яўляецца банкам-павераным", - адзначыў Валерый Цяліпка.

Нацыянальны банк у сакавіку 2015 года адклікаў ліцэнзію ЗАТ "Дэльта Банк" на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. Такое рашэнне Нацбанк прыняў па выніках разгляду інфармацыі, атрыманай ад часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ "Дэльта Банк", у сувязі з невыкананнем ім асобных ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама стварэннем фінансавага становішча, якое прывяло да невыканання банкам сваіх абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.

Па выніках аналізу фінансава-гаспадарчага стану ЗАТ "Дэльта Банк" было ўстаноўлена, што памер яго актываў недастатковы, каб разлічыцца з больш як 3 тыс. крэдытораў.

У жніўні 2015 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЗАТ "Дэльта Банк" банкрутам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі