Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2018, 11:25

ААЦ стварае пляцоўку для зручнага фармату ўзаемадзеяння паміж людзьмі і дзяржорганамі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Беларусі ствараецца пляцоўка для зручнага фармату ўзаемадзеяння паміж людзьмі і дзяржорганамі. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" расказаў начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы аб задачах цэнтра на бліжэйшы час, Андрэй Паўлючэнка адзначыў, што асноўная з іх - старацца быць на крок наперадзе кіберзлачынцаў і не адставаць ад тэндэнцый у сусветных ІТ-тэхналогіях. "Будзем прадаўжаць уносіць пасільны ўклад у працэс стварэння лічбавага ўрада на базе адзінай рэспубліканскай платформы перадачы даных. Цяпер намі ствараецца пляцоўка, каб перавесці ўсе дзяржорганы ў зручны фармат узаемадзеяння паміж людзьмі і дзяржавай. Любы чалавек, зайшоўшы ў свой асабісты кабінет на дзяржаўным рэсурсе, атрымае ўсю вычарпальную інфармацыю па патрэбным яму пытанні, уключаючы розныя даведкі і дакументы. Гэта, па-першае, сур'ёзна знізіць карупцыйныя рызыкі, па-другое, рэзка павысіць скорасць узаемадзеяння дзяржавы і грамадства", - падкрэсліў начальнік ААЦ.

На думку Андрэя ПаўлючэнкІ, галоўны ўнутраны вораг - гэта карупцыя, "якая, як іржа, раз'ядае ўвесь дзяржаўны арганізм". "Мы, вядома ж, разам з калегамі з іншых праваахоўных органаў знаходзімся ў эпіцэнтры барацьбы з ёю. Канкрэтна ААЦ засяроджаны на процідзеянні карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады. Шырокай грамадскасці не магу расказаць пра нашы метады, але магу вас запэўніць, што гэту барацьбу мы вядзём даволі паспяхова", - сказаў ён.

Задача цэнтра - інфармацыйная абарона не толькі эканомікі дзяржавы, але і кожнага канкрэтнага чалавека. "Калі размова ідзе пра абарону дзяржаўных рэсурсаў, то маецца на ўвазе і абарона асабістых персанальных даных кожнага грамадзяніна. Таму што людзі - гэта галоўны і самы каштоўны рэсурс дзяржавы. Іх персанальныя даныя ў чужых руках могуць аказацца зручным інструментам як для ўчынення злачынстваў, так і для аказання ўплыву на эканамічныя і грамадскія працэсы ў краіне", - сказаў Андрэй Паўлючэнка.

Начальнік цэнтра расказаў і аб змяненні характару атак на інфармацыйныя сістэмы ў Беларусі. "Першапачаткова атакі на нашы інфармацыйныя сістэмы сапраўды мелі неарганізаваны, стыхійны характар. Але апошнім часам з'яўляецца адчуванне, што стварэнне хакерскіх каманд каардынуецца нейкім цэнтрам. І не адным. Гэта меркаванне ствараецца ў выніку ацэнкі метадаў работы гэтых груп, аб'яднаных, магчыма, адзінай задачай - узламаць нашы сістэмы абароны. З розных меркаванняў - як геапалітычнай, так і меркантыльнай уласцівасці", - паведаміў Андрэй Паўлючэнка.

Ён таксама дадаў, што ў цэнтра няма паўнамоцтваў што-небудзь забараняць. "Часта ўказвалася, што "ААЦ закрыў сайт, заблакіраваў рэсурс...". Гэта абсалютная няпраўда! У нас няма паўнамоцтваў што-небудзь забараняць. Мы забяспечваем стабільную і надзейную работу сетак і баз даных, з'яўляючыся, хутчэй, інжынерамі і архітэктарамі нацыянальнага сегмента інтэрнэту. Так, мы маем права накладаць адміністрацыйнае спагнанне на ўладальнікаў крытычна важных аб'ектаў інфармацыі за невыкананне патрабаванняў па бяспечнай эксплуатацыі іх інфармацыйнай інфраструктуры. Але перад накладаннем такога спагнання праводзілі метадычную, растлумачальную работу па ўстараненні недахопаў", - растлумачыў начальнік цэнтра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі