Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 17:15

63,73 працэнта выбаршчыкаў прагаласавалі на выбарах у Беларусі на 16.00

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі на 16.00 склала 63,73 працэнта. Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 61,82 працэнта выбаршчыкаў, яўка ў Віцебскай склала 69,22 працэнта, у Гомельскай - 68,23 працэнта, у Гродзенскай - 64,77 працэнта. У сталічным рэгіёне на ўчасткі прыйшлі 65,06 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай вобласці - 70,32 працэнта. У Мінску яўка складае 51,77 працэнта.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбары адбыліся ва ўсіх акругах у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях. "Можна сказаць, што больш за 50 працэнтаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ужо выбраны", - сказала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі