Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны

Прадукты i паслугi

БЕЛТА прапануе аператыўную стужку навін, штодзённыя, штотыднёвыя і штомесячныя інфармацыйныя веснікі.

Больш як 105-гадовы вопыт работы агенцтва на рынку інфармацыі, эксклюзіўныя магчымасці па асвятленні падзей у Беларусі гарантуюць якасць, дакладнасць і высокую канкурэнтаздольнасць прадуктаў агенцтва. Акрамя таго, БЕЛТА прадастаўляе магчымасць атрымання інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу.

Спажыўцамі інфармацыйных прадуктаў БЕЛТА з'яўляюцца звыш 300 сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі і за яе межамі, нацыянальныя інфармацыйныя агенцтвы краін СНД і далёкага замежжа, агенцтва REUTERS, пасольствы замежных краін, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, вялікія кампаніі.

Штодзень агенцтва выпускае ў рэжыме рэальнага часу да 200 тэкставых паведамленняў аб палітычным, эканамічным, культурным, спартыўным жыцці краіны.

Інфармацыйныя прадукты БЕЛТА

Інфармацыйная стужка – гэта поўны пакет інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу аб важнейшых падзеях у Беларусі, краінах блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку аналітычныя каментарыі, актуальныя інтэрв’ю, інфаграфіка, паведамленні аб размяшчэнні на сайце belta.by фотатэм і відэасюжэтаў.
Стужка выходзіць на шасці мовах: рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, іспанскай і кітайскай.

"Каляндар дат і падзей" выходзіць у апошняй дэкадзе бягучага месяца і змяшчае інфармацыю аб знамянальных датах і важнейшых падзеях у Беларусі і свеце на бягучы або наступны месяц, звесткі пра юбіляраў – ураджэнцаў Беларусі, іншых выдатных асоб.

Выпуск выходзіць на рускай мове і дастаўляецца падпісчыкам па пошце. Аб’ём у месяц – 50–80 старонак.

"Анонсы – падзеі тыдня" – гэта кароткая інфармацыя аб важнейшых падзеях наступнага тыдня ў Беларусі і свеце.
Выпуск выходіць на рускай мове і дастаўляецца падпісчыкам па электроннай пошце штотыднёва па пятніцах і з удакладненнямі па панядзелках.

"Анонсы – падзеі дня" коратка інфармуюць аб асноўных падзеях наступнага дня: дзе, калі і што адбудзецца ў грамадскім, дзелавым, культурным, спартыўным жыцці краіны заўтра.

Выпуск выходзіць на рускай мове і дастаўляецца падпісчыкам па электроннай пошце штодзень, акрамя суботы.

Па пытаннях падпіскі звяртацца па тэл./факс: (+375 17) 311-33-60
e-mail: marketing@belta.by

ПРЭС-ЦЭНТР

Шматфункцыянальны прэс-цэнтр БЕЛТА дае магчымасць праводзіць мерапрыемствы любога віду і ўзроўню складанасці: прэс-канферэнцыі, прэзентацыі, круглыя сталы і семінары з дэманстрацыяй графічных і відэаматэрыялаў.


Спецыялісты БЕЛТА падрыхтуюць і распаўсюдзяць прэс-рэлізы і запрашэнні для СМІ, забяспечаць аўдыязапіс, фота- і відэаздымкі, размяшчэнне на сайце БЕЛТА і распаўсюджванне ў СМІ Беларусі неабходных матэрыялаў, правядуць маніторынг публікацый.

Прэс-цэнтр размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 30
тэл.: (+375 17) 311-34-08, e-mail: pressuser@belta.by


ФОТАХРОНІКА

Падрыхтоўка фотарэпартажаў і фотавыставак на любыя тэмы. Фатаграфіі размяшчаюцца на сайце агенцтва, распаўсюджваюцца ў СМІ.

тэл.: (+375 17) 311-33-80
https://photobelta.by/


ВЫДАВЕЦТВА

Распрацоўка і выданне кніг і фотаальбомаў, брашур і буклетаў, рэкламных праспектаў, шырокафарматных каляровых календароў-плакатаў. Любыя тыражы з выкарыстаннем афсетнага і лічбавага друку. У рабоце выкарыстоўваецца багатая фотатэка БЕЛТА, а таксама аператыўныя здымкі фотакарэспандэнтаў агенцтва.

тэл.: (+375 17) 311-33-50


ПЕРЫЯДЫЧНЫЯ ДРУКАВАНЫЯ ВЫДАННІ

Часопіс "Экономика Беларуси. Economy of Belarus"

Часопіс уяўляе сабой дастаткова поўную карціну цяперашняга стану беларускай эканомікі. У ім даецца ацэнка работы гаспадарчага комплексу краіны ў цэлым, яго галін і канкрэтных прадпрыемстваў, дакладна раскрываецца сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі.

"Экономика Беларуси" выходзіць 4 разы ў год на рускай і англійскай мовах.

Падпісныя індэксы на англійскай мове: для індывідуальных падпісчыкаў - 74986, для ведамасных падпісчыкаў - 749862.

Тэл./факс: (+375 17) 311-33-10.
e-mail: oper@belta.by



Часопіс "Беларуская думка"

"Беларуская думка" – гэта штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс. Выдаецца з кастрычніка 1991 года. У 2007 годзе быў рэарганізаваны і ўвайшоў у склад УП "БелТА".

На старонках часопіса абмяркоўваюцца і знаходзяць сваё вырашэнне актуальныя пытанні, звязаныя з далейшым удасканаленнем "беларускай мадэлі развіцця", а таксама выпрацоўваюцца рэкамендацыі па пераадоленні найбольш значных эканамічных і сацыяльных праблем, якія стаяць перад дзяржавай.

е-mail: beldumka@belta.by
beldumka.belta.by


Штотыднёвік "7 дней"


Рэспубліканскае грамадска-палітычнае выданне "7 дней" - трэцяя па тыражы газета ў краіне. З’яўляецца эфектыўным носьбітам рэкламы, арыентаваным на патэнцыяльных спажыўцоў прадукцыі.

Аўдыторыя чытачоў: кіраўнікі прадпрыемстваў і прадпрымальнікі - 43%; людзі з высокімі даходамі - 27%; з вышэйшай адукацыяй - 51%.

"7 дней" выходзіць раз на тыдзень па чацвяргах на рускай мове. Распаўсюджваецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, у розніцу - 15% тыражу, па падпісцы - 85%.

тэл.: (+375 17) 311 34 30


РАСПРАЦОЎКА ВЭБ-САЙТАЎ

Поўны цыкл паслуг: распрацоўка канцэпцыі, вэб-дызайн, структураванне, вёрстка, праграмаванне, размяшчэнне, папулярызацыя і суправаджэнне.

тэл.: (+375 17) 311-34-02 



РАЗМЯШЧЭННЕ РЭКЛАМЫ

Рэкламныя матэрыялы могуць размяшчацца на сайце БЕЛТА і на старонках друкаваных выданняў агенцтва.

Аформіць падпіску на інфармацыйныя прадукты і паслугі нашага агенцтва або азнаёміцца з імі ў прэзентацыйным рэжыме можна на сайце belta.by або па адрасе:
Рэспубліка Беларусь, 220030, Мінск, вул. Кірава, 26

тэл.: (+375 17) 311 34 18
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі