Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Звыш 20 тыс. чалавек эвакуіраваны ў Маскве з-за паведамлення аб пагрозах узрыву

У свеце 14.09.2017 | 09:20
Фота ТАСС
Фота ТАСС

14 верасня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Звыш 20 тыс. чалавек былі эвакуіраваны 13 верасня ў Маскве з гандлёвых цэнтраў, вакзалаў, ВНУ, гасцініц з-за паведамленняў аб пагрозах узрыву. Аб гэтым паведамілі ў экстранных службах.

Пасля паведамленняў аб пагрозах узрыву эвакуацыя праведзена больш як на 30 аб'ектах. Увогуле эвакуіраваны звыш 20 тыс. чалавек.

У асноўным усе паведамленні аб мініраванні датычыліся гандлёвых цэнтраў, у іх ліку Міцінскі радыёрынак, "Афімол сіці", "Шчолкава", "Фестываль", "Варшаўскі", ГУМ, "Кажэўнікі" і іншыя. Акрамя таго, праведзена эвакуацыя з медыцынскага ўніверсітэта імя Сечанава, з Расійскай прававой акадэміі Мінюста і Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Таксама былі эвакуіраваны наведвальнікі гасцініц "Космас" і "Зорная" ў раёне ВДНГ, "Азімут атэль" на Алімпійскім праспекце.

Правераны не менш за пяць аб'ектаў, пагроза ўзрыву ў іх аказалася непраўдзівай.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/world/view/zvysh-20-tys-chalavek-evakuiravany-u-maskve-z-za-pavedamlennja-ab-pagrozah-uzryvu-61816-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА