Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

ЗША выходзяць са складу ЮНЕСКА

У свеце 12.10.2017 | 17:50

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША выходзяць са складу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву Дзярждэпартамента.

"12 кастрычніка 2017 года Дзярждэпартамент паведаміў генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА Ірыне Бокавай аб рашэнні ЗША выйсці з арганізацыі і аб намеры стварыць пастаянную місію наглядальнікаў у ЮНЕСКА", - гаворыцца ў заяве.

ЗША растлумачылі гэты крок запазычанасцю па членскіх узносах, неабходнасцю рэформы арганізацыі і "антыізраільскай перадузятасцю".

Паводле слоў начальніка прэс-службы Дзярждэпартамента Хезер Наўэрт, гэта рашэнне ўступае ў сілу 31 снежня 2018 года.

Кіраўнік ЮНЕСКА Ірына Бокава выказала шкадаванне наконт рашэння Вашынгтона.

У 2011 годзе Вашынгтон адмовіўся фінансаваць ЮНЕСКА пасля прыняцця ў яе рады Палесціны. Гэтак жа зрабіў і Ізраіль, у выніку чаго арганізацыя пазбавілася 22 працэнтаў свайго фінансавання.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/world/view/zsha-vyhodzjats-sa-skladu-juneska-62779-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2017 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА